У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшлі гучныя чытанні "Голас роднай зямлі». У час мерапрыемства бібліятэкар задала пытанне сваім юнымі чытачам, за што яны любяць беларускую мову, і пачула адказ: - А як яе не любіць, яна ж такая прыгожая і меладычная наша родная мова. Напрыканцы мерапрыемства старэйшыя дзеці прачыталі малодшым ўрывак з кнігі У.Ліпскага «Бераставіца – прыгажосці крыніца».