13.07.18 Тэматычная гадзіна “Беларуская мова – ключ да зносін”

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла тэматычная гадзіна “Беларуская мова – ключ да зносін”. У сучасным свеце, шмат розных каштоўнасцей, але чамусці родная мова пачала адыходзіць у нябыт, гэтае становішча не вельмі радуе і таму мы запрасілі ў бібліятэку дзяцей, каб расказаць якая наша мова-прыгожая, мілагучная, што трэба не сароміццца  размаўляць па-беларуску, а ганарыцца.  На мерапрыемстве дзеці знаёміліся са слоўнікамі беларускай мовы, адказвалі на пытанні віктарыны, спрабавалі скончыць вядомыя прыказкі, разгадвалі загадкі і чыталі вершы беларускіх аўтараў. Пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Чытайце беларускую кнігу”.