29.07.2018 Урок этыкету “Каб радасць людзям дарыць, трэба добрым і ветлівым быць”

Да Міжнароднага дня сяброўства, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка”, прайшоў урок этыкету “Каб радасць людзям дарыць, трэба добрым і ветлівым быць”. Удзельнікі даведаліся адкуль пайшла назва слова этыкет, што гэта слова абазначае, як трэба сябе паводзіць. Заключным этапам сустрэчы быў конкурс малюнкаў на асфальце “Няхай заўсёды будзе сонца, няхай заўсёды буду я!”