31.07.18 Вусны часопіс "Вандраванне ў свет хатніх раслін"

У  філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў  вусны  часопіс "Вандраванне  ў свет  хатніх  раслін"З першай старонкі часопіса "Расліны побач з намі" прысутныя дазналіся  пра  радзіму  сваіх  хатніх   кветак, з другой "Здароўе дораць хатнія расліны" пазналі пра  карысныя  ўласцівасці  раслін і пра тое, што  неабходна  быць  асцярожным з  ядавітымі  раслінамі. 



Для  ўдзельнікаў  мерапрыемства Любоў Паўлаўна Валейка правяла  віктарыну і прачытала  выдатныя  вершы  пра  кветкі.  Напрыканцы ўсім  удзельнікам  былі  падораны  буклеты  пра  хатнія  кветкі  і  пакуначкі  з насеннем.