4.07.18 Патрыятычная гадзіна «Квітней, мой край, пад небам жураўліным»

Супрацоўнікі філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» наведалі аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых і адзінокіх аг. Алекшыцы, дзе правялі гісторыка - патрыятычную гадзіну «Квітней, мой край, пад небам жураўліным» прысвечаную Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкары расказалі пра гісторыю свята, чыталі вершы пра Беларусь, пазнаёмілі з беларускімі пісьменнікамі, якія пісалі пра нашу краіну..