29.08.2018г. Гістарычна-краязнаўчая экскурсія “Нашы знакамітыя землякі”

У рамках праекта “Фотамгненні для нашчадкаў” работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя гістарычна-краязнаўчую экскурсію “Нашы знакамітыя землякі”. Падчас экскурсіі бібліятэкар расказала дзецям аб знакамітых ураджэнцах Бераставіччыны, у тым ліку аб В.М. Кавалеўскім, сусветна вядомым вучоным-усходазаўцу, этнографе і гісторыку, імя якога прысвоена раённай бібліятэцы.