3.09.18 Прэм’ера кніжнай выставы “Летапіс пісьмовай культуры”


Прэм’ера кніжнай выставы “Летапіс пісьмовай культуры” і галерэя гістарычных асоб “Галасы з даўніх вякоў: Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Сымон Будны” распачалі ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя Кавалеўскага тыдзень беларускага пісьменства і друку. Бібліятэкар коратка пазнаёміла прысутных з гісторыяй кнігадрукавання ў Беларусі. Асаблівую ўвагу яна звярнула на роль уладальнікаў Вялікай Бераставіцы 16 стагоддзя ў станаўленні беларускага кнігадруку.