4.08.18 Прагляд мультфільмаў “Мульці-пульці-кнігадом”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў прагляд мультфільмаў “Мульці-пульці-кнігадом”. Дзеці паглядзелі мультфільмы “Зіма ў Прастаквашына”, “Казёл-музыка”, “Крошка Янот і той хто сядзіць у сажалцы”. Затым актыўна абмяркоўвалі станоўчыя і адмоўныя якасці мульцяшных герояў, таксама адгадвалі загадкі пра герояў з казак, жэстамі і мімікай паказвалі казачных герояў. Мерапрыемства прайшло весяла і пазітыўна.