Для школьнага аздараўленчага лагера "Сонейка" бібліятэкар
філіяла "Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка" правяла
гульню-спаборніцтва "Выбірай спорт! Выбірай здароўе!". На
кожнай эстафеце дзяцей чакалі няпростыя выпрабаванні: неабходна
было без рук перанесці шарыкі, з зачыненымі вачамі сабраць чым больш папяровых шароў, заціснуўшы мяч паміж каленаў - скакаць да лініі і г. д. Затым актыўныя конкурсы і гульні змяніліся цікавымі загадкамі
і "казачнымі пытаннямі".