4.09.18 Гістарычнае падарожжа “З крыніц гістарычнай спадчыны”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня беларускага пісьменства адбылося гістарычнае падарожжа “З крыніц гістарычнай спадчыны”. Наведвальнікі даведаліся пра гісторыю горада Іванава, сталіцў свята пісьменнасці гэтага года. Бібліятэкар распавяла пра факсімільнае выданне “Буквара”, прэзентацыя якога адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы.