У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок
інфармацыйнай культуры “Чароўны свет
бібліятэкі”. Бібліятэку наведалі першакласнікі са сваім класным кіраўніком
Матысік Жанай Яўгеньеўнай. Наведвальнікі атрымалі першапачатковае ўяўленне пра
бібліятэку, пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай, паспрабавалі
арыентавацца ў ёй. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з новымі перыядычнымі
выданнямі і мастацкай літаратурай для дзяцей малодшага ўзросту.