У філіяле
“Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў
аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”, адбылася танцавальна-забаўляльная
праграма “Як молады мы былі…”. За
кубкам гарачай гарбаты ўдзельнікі аматарскага аб'яднання выконвалі душэўныя
песні сваёй маладосці. Актыўна і з запалам удзельнічалі ў віктарынах і
конкурсах.