Бібліятэкар
філіяла "Алекшыцкая сельская бібліятэка" разам з работнікамі па
культурна-дасугавай дзейнасці аг. Алекшыцы наведалі аддзяленне кругласутачнага
знаходжання для пажылых і адзінокіх аг.Алекшыцы з канцэртнай праграмай
прымеркаванай да Дня пажылых людзей "З
усмешкай у сэрцы". З гісторыяй свята ўсіх прысутных пазнаёміла
бібліятэкар, для людзей сталага ўзросту ў гэты дзень гучалі душэўныя словы і
віншаванні, песні і вершы, былі прапанаваны мастацкія кнігі і перыядычныя
выданні.