10.12.18 Інтэлектуальна-прававая гульня “Ці ведаеш ты закон”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла інтэлектуальна-прававая гульня “Ці ведаеш ты закон”. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Казкі вачыма юрыста”. На прыкладзе героеў розных казак навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі правамі дзяцей і адзначылі, што на абароне іх правоў заўсёды стаяць клапатлівыя бацькі і дзяржава, якія стараюццца стварыць добрыя ўмовы для развіцця дзяцей. Затым пазнаёмілі дзяцей з Дзіцячым прававым сайтам – mir.pravo.by. На гэтым рэсурсе маленькі грамадзянін нашай краіны можа прачытаць пра свае правы і даведацца, да каго можна звярнуцца каб іх абараніць. У вяселай гульнявой форме разглядаліся сітуацыі, з якімі дзіця можа сутыкнуцца дома, у школе, на вуліцы, у краме, на спартыўнай пляцоўцы.