11.12.18 Гутарка "Знаёмства з энцыклапедыяй"

Бібліятэкар філіяла "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла гутарку "Знаёмства з энцыклапедыяй". Мерапрыемства было падрыхтавана для дзяцей-дашкалят Масалянскага ясляў-саду. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што ў энцыклапедыях можна прачытаць шмат новага і цікавага пра розныя рэчы. Для дзяцей была арганізавана кніжная выстава "Такія розныя энцыклапедыі".