28.12.18 Вечар "Новы год сярод сяброў"

У філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло чарговае паседжанне клуба для сталых людзей "Ладачкі". На гэты раз запрошаныя сустрэліся на вечары ў самовара "Новы год сярод сяброў". Удзельнікі клуба танцавалі каля ёлкі, слухалі прыгожыя вершы, песні, прынялі ўдзел у віктарынах і абменьваліся навагоднімі віншаваннямі.