Дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч правяла для гасцей экскурсію па бібліятэцы, коратка пазнаёміла іх з гісторыяй Вялікай Бераставіцы і Бераставіччыны, дзе свята шануюць памяць сына сонечнай Грузіі, аддаўшага жыццё ў барацьбе з нямецкім фашызмам. Супрацоўнікі бібліятэкі падарылі на памяць родным Г.Н. Цітаішвілі кнігу “Памяць” – гісторыка-дакументальную хроніку Бераставіцкага раёна, у якой асаблівая ўвага нададзена ўвекавечванню памяці загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну: партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў – ахвяр фашысцкага тэрору, савецкіх воінаў, што пахаваны на тэрыторыі раёна, і воінаў-землякоў. У кнізе змешчаны артыкул “Загінуў пры вызваленні Бераставіччыны”, які прысвячаецца Геронцію Несцеравічу Цітаішвілі. Шаноўныя госці з вялікай удзячнасцю прынялі гэты падарунак і пажадалі калектыву бібліяэкі далейшых прафесійных і творчых поспехаў, плённай працы.
04.01.19. Экскурсія па бібліятэцы для гасцей з Грузіі