12.01.2019г. Абрадавае свята Калядаванне “Са шчодрым вечарам велічаем, вашага дома не мінаем"


 Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы для жыхароў аг.Канюхі правялі абрадавае свята Калядаванне “Са шчодрым вечарам велічаем, вашага дома не мінаем". Падчас мерапрыемства жыхары аграгарадка паслухалі калядныя песні, сустрэліся з Дзедам Марозам, Снягуркай, казой, мядзведзем і шчодра адарылі калядоўшчыкаў.