На фальклорна-этнаграфічную
вечарыну “Калядныя святкі” супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасілі
удзельнікаў аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Паклічу сяброў”.
Бібліятэкары расказалі прысутным аб
славянскім народным святочным комплексе зімовага каляндарнага перыяду, які
складаецца з дванаццаці святочных дзён “ад зоркі да вады”, ад з’яўлення першай
зоркі напярэдадні Ражства і да Вадохрышча (Хрышчэння Гасподняга ці Богаяўлення),
аб самых яркіх беларускіх традыцыях. Жанчыны ўспаміналі сваё дзяцінства,
хрысціянскія і народныя традыцыі на сваёй малой радзіме, удзельнічалі ў
конкурсах і розыгрышах, якія падрыхтавалі для іх работнікі бібліятэкі.