Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла чарговую сустрэчу аматарскага аб'яднання "Чамучкі". Падчас пазнавальнай гадзіны "Казачны калейдаскоп" дзеці пазнаёміліся з чароўнымі зімовымі казкамі і з задавальненнем слухалі казку Раісы Баравіковай "Масленіца".