18.01.2019г. Сустрэча жыхароў аг.Пархімаўцы з бераставіцкім краяведам Мікалаем Іванавічам Пацэнка


18 студзеня філіял "Пархімаўская ІСБ" наведаў бераставіцкі краявед, Лаурэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванавіч Пацэнка. Запрошаныя з цікавасцю слухалі гісторыі краязнаўца, ён расказаў як працаваў над кнігай "Памяць". Вельмі цікава было паслухаць расказ краяведа пра яго сустрэчу з Уладзімірам Ліпскім ( аўтарам кнігі “Вясёлка над Нёманам”), падчас якой і нарадзілася аповесць “Бераставіца – прыгажосці крыніца”.