18.01.2019г. Экалагічнае падарожжа “Загадкі і таямніцы прыроды”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” сустрэлася з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Пралеска”. Для дзяцей прайшло экалагічнае падарожжа “Загадкі і таямніцы прыроды”. Бібліятэкар расказала аб тым, як многа цікавага напісана ў кнігах аб жыцці жывёл і птушак, пра незвычайныя атмасферныя з’явы і экзатычныя расліны. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны.