Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

12.02.2019г. Сустрэча-напамін “Дарогамі Афганістана”


Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі арганізавалі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя сустрэчу-напамін “Дарогамі Афганістана”, прысвечаную 30-годдзю вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан.

На сустрэчу запрасілі воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане Сяргея Гладкага і Віктара Відукова. Бібліятэкары расказалі дзяцям аб падзеях 1979-1989 гадоў у Афганістане і пазнаёмілі іх з літаратурай, прысвечанай гэтай тэме і прадстаўленай на выставе “Афганістан – ты боль маёй душы…”. Былыя салдаты падзяліліся з прысутнымі сваімі ўспамінамі пра службу ў Афганістане і адказалі на пытанні навучэнцаў. У канцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства мінутай маўчання ўшанавалі ўсіх загінуўшых на афганскай вайне.