Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

9.02.2019г. Вусны часопіс “Маленькія героі вялікай вайны”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў вусны часопіс “Маленькія героі вялікай вайны”, прысвечаны Дню памяці юнага героя-антыфашыста. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй Дня юнага героя-антыфашыста, з жыццём некаторых юных герояў, былі прыведзены прыклады патрыятызму герояў - піянераў: Валі Коціка, Марата Казея, Зіны Партновай, Лёні Голікава, Косці Краўчука, Надзі Багданавай. На прыканцы сустрэчы дзеці пазнаёміліся з выставай "Героі ў нашай памяці жывуць”.