Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

14.02.2019г. Кніжная выстава-рэквіем «Памяць, захоўваемая сэрцам»

З 11 па 16 лютага ў філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» дзейнічае кніжная выстава-рэквіем «Памяць, захоўваемая сэрцам» да 30- годдзя вываду войскаў з Афганістана, дзе прадстаўлены кнігі ўспамінаў, публіцыстычныя і мастацкія кнігі пра Афганскую вайну, цікавыя факты той далёкай і такой блізкай вайны.