Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

15.02.2019г. Дзень памяці “Афганская вайна – памяць і боль”

Работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі Дзень памяці “Афганская вайна – памяць і боль”, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войск з тэрыторыі Афганістана.
На мерапрыемства запрасілі ветэранаў вайны ў Афганістане Сяргея Гладкага і Віктара Відукова. Увазе наведвальнікаў аддзяленняў дзённага прабывання маладых інвалідаў і дзённага прабывання грамадзян сталага ўзросту была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Афганістан. Старонкі жыцця”, пад час якой прысутных коратка пазнаёмілі з хронікай падзей вайны ў Афганістане. Бібліятэкары правялі агляд дакументальнай і мастацкай літаратуры аб падзеях 1979-1989 гг. у Афганістане, якая была прадстаўлена на выставе “Афганская эпапея”. У выкананні ўдзельнікаў дзённага прабывання маладых інвалідаў прагучалі вершы і песні, прысвечаныя мужнасці і гераізму савецкіх воінаў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.