15.02.2019г. Выстава-рэквіем “Рэха Афганістана”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” экспанавана выстава-рэквіем “Рэха Афганістана”, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Менавіта ў гэты дзень, 15 лютага 1989 года савецкія войскі пакінулі Афганістан з гонарам выканаўшы заданне. Галоўная задача гэтага дня - развіццё паважлівага стаўлення да ўдзельнікаў Афганскай вайны, гонару за іх подзвігі, усведамленне неабходнасці ўвекавечання памяці загінуўшых герояў, выхаванне патрыятычных пачуццяў.