15.02.2019г. Акцыя “Дарыце кнігі з любоўю”

У межах абласнога праекта “Залатая восень жыцця” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла акцыя “Дарыце кнігі з любоўю”. Яе мэта - папаўненне фонду сучаснай літаратурай для ўсіх аматараў чытання. Перадаць кнігу ў падарунак бібліятэцы - значыць падарыць кнізе другое жыццё і прынесці карысць шматлікім чытачам на доўгія гады.