20.02.2019г. Дзень інфармацыі “Знакамітыя людзі бераставіцкага краю”

Да Года малой радзімы ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў дзень інфармацыі “Знакамітыя людзі бераставіцкага краю”. На беларускай зямлі нарадзілася шмат таленавітых людзей і нам ёсць кім ганарыцца. Кожны павінен не толькі ведаць гісторыю сваёй краіны, але і людзей, якія гэтую краіну праславілі і праслаўляюць. Дзеці пазнаеміліся з жыццем знакамітых землякоў: М.Пацэнкі, І.Жыжаля М.Шаўчонак і іншых.