Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

21.02.2019г. Дзень роднай мовы “Багацце мовы ў кожным творы”:

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.Бібліятэкары філіяла "Алекшыцкая сельская бібліятэка" правялі Дзень роднай мовы. Праграма дня вельмі насычанай: бібліякросс па творах сучасных беларускіх пісьменнікаў “Багацце мовы ў кожным творы”;  інфармацыйная гадзіна “З гісторыі роднай мовы” падчас якой прысутныя даведаліся пра шлях станаўлення беларускай мовы; віктарына «Таямніцы беларускай мовы»; кніжная выстава  і бібліяграфічны агляд літаратуры “Хараство друкаванага слова”. Нікога не пакінула без увагі бібліятэчная акцыя “Чытаем разам”, у гэты дзень усе прысутныя чыталі творы беларускіх пісьменнікаў разам, а таксама на працягу дня размаўлялі толькі на беларускай мове.