21.02.2019г. Сустрэча на літаратурных прасторах “Скарбонкі роднай мовы”

Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей сустрэчу на літаратурных прасторах “Скарбонкі роднай мовы”. Дзеці пазнаёміліся з кніжнымі выставамі “Звіні мая светлая, родная мова” і “Кнігі- юбіляры”. Удзельнікі мерапрыемства разам з бібліятэкарам чыталі вершы, у якіх паэты выказвалі сваю любоў да Радзімы і роднай мовы.