Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

27.02.2019г. Гутарка "У гасцях гігіены і кулінарыі"

Здаровы лад жыцця – адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці філіяла "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка". Вось і на гэты раз прайшло мерапрыемства на тэму "У гасцях гігіены і кулінарыі", якое садзейнічала фарміраванню здаровага ладу жыцця, арганізацыі рацыянальнага харчавання, выкараненню шкодных звычак.