Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

27.02.2019г. Сустрэча з псіхолагам “Жыць у згодзе з самім сабой”.

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для людзей сталага ўзросту прайшла сустрэча з псіхолагам ТЦСАН Бераставіцкага раёна Ялоўчык Веранікай Станіславаўнай. Тэма гутаркі “Жыць у згодзе з самім сабой”. Сустрэча прайшла ў цёплай, дружалюбнай атмасферы, задавалася шмат пытанняў, а ў канцы мерапрыемства былі раздадзены буклеты пад назвай “Как научиться контролировать себя”.