Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

1.03.2019г. Судовае паседжанне "Наркаманія. Смерць пры жыцці"


У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам прайшло судовае паседжанне "Наркаманія. Смерць пры жыцці". Падчас мерапрыемства дзеці змаглі пабываць у ролі суддзі, пракурора, адваката, прысяжных засядацеляў. У канцы суда быў вынесены аднагалосны вердыкт абвінавачаным «Моладзь выбірае жыццё без наркотыкаў».