Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

2.03.2019г. Інтэрнэт- урок “Не пераступіць мяжу!”

Бібліятэкар філіяла «Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам правяла для дзяцей інтэрнэт- урок “Не пераступіць мяжу!”. Дзеці даведаліся, што наркаманія - адна з галоўных праблем усяго свету. Наркотыкі наносяць вялікую шкоду здароўю насельніцтва, ставяць пад пагрозу мірнае існаванне грамадства.