14.03.2019г. Час прававой інфармацыі “Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – 25 гадоў”

Для навучэнцаў Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі час прававой інфармацыі “Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – 25 гадоў”, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 25-годдзю прыняцця Асноўнага Закона РБ. 



Бібліятэкар расказала прысутным аб гісторыі Канстытуцыі РБ ад самых вытокаў да сённяшняга дня, асноўных палажэннях, праблемах і перспектывах канстытуцыйнага ладу, прынцыпах дэмакратыі, якія адлюстраваны ў Галоўным Законе Рэспублікі Беларусь. Ажыўленую дыскусію выклікала абмеркаванне правоў і абавязкаў чалавека, якія замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У заключэнні навучэнцы адказалі на пытанні віктарыны “У свеце права”.