
Працягваючы сустрэчу, а. Сергій Алекшыцкай царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы распавёў пра значэнне кнігі для праваслаўнай культуры, нагадаў прысутным аб місіі духоўнага асветніцтва першадрукара Івана Фёдарава. Асабліва была падкрэслена значнасць чытання праваслаўнай літаратуры і чысціня духоўнага слова ў жыцці веруючага чалавека, пра тое, што праваслаўная кніга ўяўляе сабой крыніцу мудрасці, а любоў і прабачэнне, міласэрнасць і клопат аб блізкіх складае змест праваслаўных кніг. Ідучы па жыцці, трэба паважаць адзін аднаго, шанаваць і прытрымлівацца маральных запаведзяў, якія былі прапісаны ў глыбокай старажытнасці ў Бібліі.


