14.03.2019г. Інтэлектуальная гульня "Краіны маёй законы»

Бібліятэкары філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» запрасілі сваіх чытачоў на мерапрыемства, прымеркаванае да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Для вучняў малодшых класаў прайшла інтэлектуальная гульня "Краіны маёй законы».






Бібліятэкар правяла займальнае падарожжа на прыкладзе прававой казкі пра дзве дзяржавы: «Можна» і «Нельга», у якой падрабязна і даступна для дзяцей распавядаецца, як з'явіліся законы, што яны неабходныя людзям, што без іх немагчыма абыйсціся ні ў адной дзяржаве. Падлеткі пачулі пра гісторыю стварэння Канстытуцыі, пазнаёміліся з яе структурай, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, падарожнічалі па краіне Правазнайка. Па заканчэнні мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі буклеты “Памятка школьніка».