14.03.2019г. Інфармацыйная гадзіна “Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці”

У філіяле "Пархімаўскай інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла інфармацыйная гадзіна “Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 5 – 9 класаў. Падлеткі пазнаёміліся з галоўным Законам Беларусі, дазналіся аб правах і абавязках грамадзян, разважалі аб прававой дзяржаве.