21.03.2019г. Гадзіна цікавага чытання “Свет роднай прыроды ў казках Максіма Танка”

У межах акцыі “Чытаем разам”, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”, правяла для дзетак Масалянскага яслі-сада гадзіну цікавага чытання “Свет роднай прыроды ў казках Максіма Танка”. Паэтычныя радкі Максіма Танка, не проста распавядаюць пра дзівосы, але і вучаць чытача слухаць прыроду, захапляцца яе прыгажосцю.