Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

22.03.2019г. Экалагічная гутарка “Кошт безадказнасці”

У філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка”, да Сусветнага Дня Зямлі, прайшла экалагічная гутарка “Кошт безадказнасці”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што значыць слова «экалогія», якія экалагічныя праблемы існуюць у свеце і чым, яны, першакласнікі ўжо сёння могуць дапамагчы нашай планеце. У канцы гутаркі бібліятэкар прачытала юным чытачам некалькі вершаў аб праблемах у экалагічнай абстаноўцы нашай Зямлі і ўручыла памяткі аб правядзенні акцыі «Гадзіна Зямлі».