26.03.2019г. Гістарычны альманах “Гродзенская вобласць: гісторыя і сучаснасць”

Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага падрыхтавалі і правялі для навучэнцаў Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя гістарычны альманах “Гродзенская вобласць: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаны 75-годдзю з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей са старонкамі гісторыі Гродзенскага краю, з асноўнымі выдатнымі мясцінамі Гродзенскай вобласці, помнікамі архітэктуры, культуры, мастацтва і прыроды.
 Навучэнцаў зацікавілі найноўшыя маляўнічыя выданні, прысвечаныя гісторыі, культуры, сучаснаму развіццю Прынёманскага краю, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе падчас мерапрыемства. Дзеці адказалі на пытанні гістарычна-краязнаўчай віктарыны “Вядомыя ўраджэнцы Гродзенскай вобласці”.