26.03.2019г. Гучныя чытанні “Паэзія – цудоўная краіна”


Да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Паэзія – цудоўная краіна”, прысвечаныя Сусветнаму дню паэзіі. Наведвальнікі чыталі вершы Агніі Барто, Сяргея Міхалкова, Самуіла Маршака, Карнея Чукоўскага, Пятра Яршова, Аляксандра Пушкіна, Міхася Пазнякова, Людмілы Кебіч. Прымалі ўдзел у літаратурных гульнях. Была арганізавана кніжная  выстава “Мелодыя слова”.