Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

6.03.2019г. Тэматычны ўрок "Акно ў прыроду"

У межах мэтавай бібліятэчнай праграмы па экалагічным выхаванні для дзяцей і падлеткаў “Родную зямлю беражом і спазнаём”, для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў тэматычны ўрок прымеркаваны да Сусветнага дня дзікай прыроды. Дзеці даведаліся пра ўзнікненне гэтага свята, прымалі актыўны ўдзел у гульнях: “Гукі дзікай прыроды”, “Экалагічныя сімвалы”, “Аб’екты дзікай прыроды”. Разгадвалі загадкі на экалагічную тэматыку. Напрыканцы адбыўся прагляд пазнавальнага мультфільма “У свеце дзікай прыроды”, які называецца “Клювы птушак”.