Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

7.03.2019г. Ранішнік «Маці, матуля - чароўнае слова"

У філіяле "Пагранічная сельская бібліятэка», да Міжнароднага жаночага дня,  прайшоў ранішнік «Маці, матуля - чароўнае слова".  Бібліятэкар распавяла дзецям пра тое, як узнікла гэта цудоўнае свята вясны - 8 Сакавіка. У канцы мерапрыемства быў праведзены бібліяграфічны агляд літаратуры "Маці, імя тваё я нясу праз жыццё".