Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

7.03.2019г.Літаратурна-музычнае віншаванне “Усім жанчынам прысвячаецца”

Бібліятэкар філіяла "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пархімаўцы арганізавала літаратурна-музычнае віншаванне  “Усім жанчынам прысвячаецца”. Падчас мерапрыемства  павіншавалі мілых жанчын з надыходзячым Днём 8 Сакавіка, падарылі ім у гэты дзень добры настрой і самыя цёплыя словы. Былі праведзены конкурсы і гульні. Напрыканцы мерапрыемства адбыўся агляд літаратуры ў кніжнай выставы «Усім жанчынам прысвячаецца».