7.03.2019г. Святочная вечарына “У гэты дзень, увесну сагрэты, усе кветкі і ўсмешкі – Вам”

Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, прайшла святочная вечарына “У гэты дзень, увесну сагрэты, усе кветкі і ўсмешкі – Вам”, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню.Падчас мерапрыемства гучалі вершы падрыхтаваныя ўнукамі ўдзельніц аматарскага аб’яднання, прайшла конкурсная праграма “Жаночая інтуіцыя", гульні “Матальшчыцы” і “Умелыя ручкі”, конкурс малюнкаў “Жаночы букет”. Была наладжана выстава вырабаў прыкладнога мастацтва “Рукамі нашых унукаў”, на якой знаходзіліся вырабы якія падарылі ўнукі сваім матулям і бабулям на 8 Сакавіка. Сустрэча падарыла ўсім прысутным шмат прыемных і станоўчых эмоцый, а святочная вечарына пакінула на памяць аб сабе добры, сонечны, святочны настрой!
 Пачатак вясны - гэта пачатак работ на прысядзібных участках і першае вясновае свята. На свята быў запрошаны аграном КСУП “Малабераставіцкі элітгас” Аляксей Анатольевіч Асончык. Госць бібліятэкі павіншаваў жанчын са святам  і адказаў на самыя разнастайныя пытанні, якія яму задавалі прысутныя: аб новых сартах бульбы, аб барацьбе з шкоднікамі агарода і інш. Бібліятэкар прадставіла карысныя парады з часопісаў "Хазяін", "Гаспадыня", "Садавод і агароднік", "Уражайныя соткі", "Агародыч", "Сад, агарод – кармілец і лекар".