7.03.2019г. Тэматычны вечар «Няхай у душы цвіце вясна»


Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, у філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка», для ўдзельніц аматарскага аб'яднання «Сустрэча», прайшоў тэматычны вечар «Няхай у душы цвіце вясна». Падчас мерапрыемства гучалі песні і вершы, жанчыны ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, бібліятэкар Хлебнікава Зоя Якаўлена паказала гумарыстычную мініяцюру «Тады і цяпер». Прысутныя пазнаёміліся з выставай творчых работ нашых чытачак «Нашы мамы рукадзельніцы».Мерапрыемства скончылася пажаданнем усім жанчынам шчасця, здароўя, радасці, кахання. Кожная ўдзельніца атрымала віншавальную паштоўку.