04.04.2019г. Дзень здароўя “Галоўнае ў жыцці – здароўе”


Напярэдадні Сусветнага дня здароўя ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Дзень здароўя “Галоўнае ў жыцці – здароўе”. Бібліятэкары запрасілі на мерапрыемства ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. Увазе маладых людзей прадставілі электронную прэзентацыю “Будзьце здаровыя!” і падрыхтавалі для іх гульню-падарожжа “У пошуках сакрэтаў здароўя”. Удзельнікі клуба з задавальненнем прынімалі ўдзел у жартоўных розыгрышах і конкурсах. Завяршыўся Дзень здароўя праглядам мультфільма “Здароўе пачынаецца дома”.