4.04.2019г. Парад кніг “Запаведнікі – скарбы маёй Радзімы”

У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" адбыўся парад кніг “Запаведнікі – скарбы маёй Радзімы”. Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з нацыянальнымі паркамі Беларусі, прагледзелі відэаролікі пра занакамітыя прыродныя мясціны Беларусі. Гэта мерапрыемства – чарговы напамін для ўсіх нас, што запаведнікі нясуць у сабе не толькі натуральную прыгажосць, але з’яўляюцца лёгкімі нашай Радзімы і жывой крыніцай усялякіх даброт беларускай зямлі.